А. Папова
Людзі, якія страцілі надзею на лепшае і тонуць у багне гарадскога дна…
Адныя, чапляючыся за ўспаміны аб мінулым слаўным жыцці, ганарацца сваім “высакародным” паходжаннем і коцяцца пры гэтым на самае дно; іншыя, прыкрываючыся свецкім бляскам, не саромеюцца самых гідкіх учынкаў – падману, паклёпу, абразы…
Слабенькая, маўклівая Сонечка, вымушаная зарабляць прастытуцыяй, каб пракарміць сябе, сваю мачыху і яе дзяцей – адзіная, хто імкнецца жыць у гэтым пекле паводле запаветаў хрысціянскай любові. Яна сустракае нейкага дзіўнага студэнта, вельмі няшчаснага праз свае напалеонаўскія амбіцыі і хворае сумленне. Соня вырашае яму дапамагчы, падтрымаць, нават застацца з ім… І гэта негледзячы на тое, што ён, магчыма, забойца…
- Прэм'ера: 5 снежня 2010г.
- Працяг: 2 гадз.