| У Купалаўскім адзначаць юбілей |
|
|
|
| Анонсы - Юбилей |
| Автор: Театральная Беларусь |
| 13.12.2009 21:37 |
|
27 снежня купалаўцы адзначаць 90-гадовы юбілей народнай артысткі СССР Галіны Кліменцьеўны Макаравай. Аляксей Дудараў
Галіна Макарава ? адна з самых знакамітых актрыс тэатра. Упершыню яна выйшла на сцэну Купалаўскага (тады БДТ-1) ў 1938 годзе ў ролі Смеральдзіны ў спектаклі «Слуга двух паноў» па п'есе К. Гальдоні. Але поспех ёй прынесла беларуская драматургія. Самыя адметныя вобразы, створаныя Галінай Кліменцьеўнай, ? вобразы жанчын з народа. Асобная старонка ў творчай біяграфіі актрысы ? драматургія Андрэя Макаёнка. Спецыяльна для Макаравай былі напісаныя многія ролі ў яго п'есах. 600 разоў актрыса выходзіла на сцэну ў вобразе Лушкі ў спектакле «Лявоніха на арбіце». «У яе натхнёных вобразах, каларытных інтанацыйных пералівах мовы, у вачах, у далонях, у кожнай складцы адзення вы пазнаеце і адчуваеце даўнюю матчыну калыханку, утульнасць сялянскай хаты, сваё сонечнае дзяцінства і голас роднай зямлі, з усімі яе пахамі і гукамі. Такая ўжо наша Галіна Кліменцьеўна...» Сяргей Пятровіч «Неяк зусім не атрымліваецца гаварыць пра Актрысу ў мінулым часе. Яе вочы, яе твар, яе голас — жывыя. Яе вялікая душа арганічна ўплецена ў чароўную ткань беларускага нацыянальнага мастацтва, з’яўляецца адным з яго найкаштоўных дыяментаў і спадзяецца на ціхую памяць і ўдзячнасць».
Отправить по e-mail
Просмотров: 1347 Комментарии (2)
![]() Написать комментарий
|