| Чэхаў на пленэры |
|
|
|
| Анонсы - Пресс-конференция |
| Автор: Театральная Беларусь |
| 04.07.2011 18:05 |
|
Рэспубліканскі тэатр беларускай драматургіі запрашае на прэс-канферэнцыю, прысвечаную тэатральнаму праекту «Чэхаў на пленэры». Спектакль «Чайка» ў пленэрным варыянце меў вялікі поспех на Міжнародным театральным фестывалі «Мельпамена Таўрыі» (г. Херсон, Украіна, 2011г.). Па выніках фестывалю акцёр Дзяніс Паршын (Трэплеў) атрымаў прыз «За лепшую мужчынскую роль»; Юлія Шаўчук (Маша) і Сяргей Шымко (Медзвядзенка) былі ўзнагароджаны прызамі «За лепшую жаночую ролю другога плану» і «Лепшую мужчынскую ролю другога плану» адпаведна. Спектакль увогуле атрымаў узнагароду «За высокі ўзровень тэатральнай культуры і лепшы акцёрскі ансамбль». Прэс-канферэнцыя адбудзецца 7 ліпеня а 14-й гадзіне ў памяшканні РТБД (вул. Крапоткіна, 44).
Отправить по e-mail
Просмотров: 858 Комментарии (0)
![]() Написать комментарий
|