| Грунвальд Тэатральны |
|
|
|
| Анонсы - Фестиваль |
| Автор: Павел Захаренко |
| 29.05.2010 11:00 |
|
30 і 31 ліпеня ў Дудутках пройдзе фестываль тэатральных калектываў. Відовішча будзе арганізавана ў рамках Міжнароднага фестываля беларускай вайсковай славы «Наш Грунвальд».
Фестываль «Наш Грунвальд» праводзіцца штогод, гэтым разам ён прысвечаны 600-й гадавіне славутай перамогі нашых продкаў. Адметнасцю «Нашага Грунвальда-2010» стане тэатральная праграма. Тэатральны фестываль уключаны ў праграму агульнага свята, для таго каб пашырыць дыяпазон успрымання гэтай гістарычнай падзеі і вывесці яе з толькі ваеннага кантэксту. Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца тэатральныя калектывы, здольныя прадставіць журы і гледачам пастаноўкі, асноўная ідэя якіх сугучна дэвізу фестываля: захаванне памяці пра славутыя старонкі нашай гісторыі. Ацэньваць працы будзе журы на чале з загадчыкам кафедры рэжысуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Рыгорам Баравіком. Падрабязней даведацца пра ўмовы ўдзелу ў конкурсе і прачытаць палажэнне можна тут. Прачытаць пра ўсе навіны і пазнаёміцца з ўдзельнікамі вы зможаце на сайце «Тэатральная Беларусь», які выступіць інфармацыйным партнёрам фестываля.
Отправить по e-mail
Просмотров: 740 Комментарии (0)
![]() Написать комментарий
|