ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 78 гостей онлайн

«Дзверы» па-беларуску PDF Печать E-mail
Анонсы - Фестиваль
Автор: Вераніка Молакава   
16.04.2013 23:29

Чацвёрты тэатральны фестываль «Дзверы» пройдзе ў Мінску з 17 па 20 красавіка.
Традыцыйна ён збярэ аматарскія і альтэрнатыўныя калектывы. У гэтым годзе тэатры Мінску, Гродна, Дзятлава, Краснаполля прадставяць сталічным гледачам 11 спектакляў. Чацвёртыя «Дзверы» прысвечаны роднай мове: адпаведна гаварыць са сцэны будуць толькі па-беларуску. Арганізатары лічаць, што трэба змагацца са стэрэатыпам «беларуская мова — толькі архаічны складнік спектакляў прафесійных тэатраў». У фестывальнай праграме: спектаклі паводле твораў Уладзіміра Караткевіча, Людмілы Рублеўскай, Пятра Васючэнкі, Генадзя Аўласенкі, Альгерда Бахарэвіча і іншых аўтараў.
Уваход на ўсе мерапрыемствы вольны.
Пакінуць сваё меркаванне пра фестываль можна ў блогу тэатральнага руху «Дзверы», а з праграмай пазнаёміцца ніжэй:

 

Дата Час і месца Спектакль
17 красавіка 17.45
Палац мастацтваў
(вул. Казлова, 3)
«Словы»
Эксперыментальны тэатр «ПОка ТАК»
17 красавіка 18.00
Палац мастацтваў
(вул. Казлова, 3)
«Кашкiн» (паводле Альгерда Бахарэвіча «Не кранаючы фігуры»)
Эксперыментальны тэатр Інстытута журналістыкі БДУ «Галава-нага»
17 красавіка 18.25
Палац мастацтваў
(вул. Казлова, 3)
«Сплін»
Адэкватны тэатр «вКубе»
18 красавіка 18.30
Вялікая зала мінскага габрэйскага студэнцкага цэнтра «Гілель»
(вул. В. Харужай, 28)
«Зорка над дахам» (паводле п’есы Таццяны Далгавой)
Народны тэатр Краснапольскага цэнтра культуры
18 красавіка 19.30
Вялікая зала мінскага габрэйскага студэнцкага цэнтра «Гілель»
(вул. В. Харужай, 28)
«Сучаснасць» (паводле твораў Рэя Брэдберы)
Праект «ТэнСінг»
18 красавіка 20.15
Вялікая зала мінскага габрэйскага студэнцкага цэнтра «Гілель»
(вул. В. Харужай, 28)
«Страшнік Гам» (паводле п’есы Пятра Васючэнкі)
Тэатр «Рамонак» (ЦДА ДзіМ «Эўрыка», г.Мінск)
19 красавіка 18.30
Актавая зала 2-га корпуса БДУіР
(вул. П. Броўкі, 4)
«Новы калабок» (паводле п’есы Пятра Васючэнкі)
Тэатральная студыя «Мелодыя душы» РДК г. Дзятлава
19 красавіка 19.00
Актавая зала 2-га корпуса БДУіР
(вул. П. Броўкі, 4)
«Янук, рыцар Мятлушкі» (паводле п’есы Людмілы Рублеўскай)
Тэатральны калектыў «Зяфір» (Гімназія № 5 г. Гродна)
20 красавіка 14.00
Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 19 г.Мінска
(вул. Сухараўская, 24)
«Пераблытаныя казкі» (паводле п’есы Генадзя Аўласенкі)
Дзіцячы ўзорны музычны тэатр-студыя «Акцэнт» (Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 19 г.Мінска)
20 красавіка 15.00
Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 19 г.Мінска
(вул. Сухараўская, 24)
«Казка 4 чараўніц» (паводле апавяданняў Уладзіміра Караткевіча і народных казак)
Лялечны тэатр «Дом Сонца»
20 красавіка 16.00
Дзіцячая музычная школа мастацтваў № 19 г.Мінска
(вул. Сухараўская, 24)
«Чортаў скарб» (паводле казкі Уладзіміра Караткевіча)
Узорны тэатр-студыя «Натхненне» (Гімназія № 15 г. Мінска)
Просмотров: 4303
Архив комментариев

busy