| «Не мой» і «Translations» |
|
|
|
| Блоги - Авторский блог |
| Автор: alex_strel |
| 30.04.2010 01:00 |
|
Хочацца параўнаць два гэтых спектакля. Плоскасць для параўнання ёсць. Сюжэт падобны. Салдат-перакладчык нясе цывілізацыю (Дастаеўскага і Шэкспіра!) і разбурэнне ў старажытны архаічны лад, яго прыймае дзяўчына, што ўвасабляе зямлю, яе абрады. Нават развязкі інтанацыйна падобныя. Хаця ў Гарцуева нібыта хэпі-энд, але ён так моцна знітаваны са смерцю, што не радасць і шчасце за герояў адчуваецца. Адчуваецца іншае... І Раман Падаляка і там, і там грае гэтага самага перакладчыка ;) Многа падобнага, але цікава не гэта. У чым розніца і чаму спектакль «Translations» асабіста мне (і як высветлілася па кулуарным размовам многа каму яшчэ) падаецца больш «ненаскім» за «Не мой»? На маю думку, тут справа як раз у тым, як прыняла зямля прышэльца. Ірландская п'еса таму і выглядае так складана на сцэне, бо па сюжэту трэба, каб салдата-перакладчыка забілі. І каб было зразумела хто гэта зрабіў. Напружанасць паміж персанажамі тады з'явіцца. Але гэта не па-беларуску, калі госця забіваюць. Нават калі вораг у гасцях. Гэта праклён на многа каленаў. Вось з «Дзікім паляваннем» Караткевіча менавіта так адбылося. Спектакль «Не мой» атрымліваецца пра тое, якім чынам Франца праводзяць праз усе іспыты, выпрабоўваюць на мужнасць і непахіснасць, каб узнагародзіць дабрабытам і шчасцем. Ой, ужо хочацца параўноўваць «Не мой» з «Тутэйшымі» і «Сымонам-музыкай». Час спыніцца.... :)
Отправить по e-mail
Просмотров: 6122 Комментарии (5)
![]()
...
Автор: Елена Захожая, 01.05.2010
Учора,калі ішла глядзець спектакль, вельмі баялася таго самага падабенства з "Перакладамі":два чалавекі не разумеюць адзін аднаго, да таго ж ролю Франца выконвае Раман Падаляка)... Але "Не мой"-гэта зусім іншая, на мой погляд, гісторыя...Хаця я б адзначыла, што акцёрскія інтанацыі крыху паутараюцца. Дэкарацыі выклікалі супярэчлівыя пачуцці...А увогуле, падчас спектакля асабіста у мяне на вачах былі слёзы: ёсць асабліва кранальныя моманты...
Написать комментарий
|