Інтэрв’ю Уладзімера Шчэрбаня ў pARTisan № 17
Написал: tata_da
Дата: 18.01.2012
У апошнім pARTisan, што прысвечаны менскаму культурнаму падполлю, выйшла інтэрв’ю Шчэрбаня «Мяне цікавяць крайнасці»:
У.Ш.: На жаль, але гэта факт, актуальны беларускі тэатр сёння не існуе ўнутры краіны. Тыя з’явы беларускага тэатра, якія можна назваць і не саромеецца, адбываюцца па-за краінай, хутчэй, насуперак ёй. Напрыклад, драматург Павел Пражко рэалізоўваецца не ў Беларусі, а ў Маскве і Піцеры. Але я разумею хваравітую рэакцыю на нашу дзейнасць. Гэта, на мой погляд, следства савецкага спадчыны, калі існаваў водападзел: мастацтва, значыць, святыя, якія ні ў якім разе не павінны займацца палітыкай. Такое разуменне ў нас засталося. У нас няма тэатраў з грамадзянскай пазіцыяй, напрыклад, і гэта бяда не толькі для Беларусі, але для ўсёй постсавецкай прасторы. Што, у прынцыпе, натуральна, таму што ў нас няма грамадзянскай супольнасці. Усе абвінавачванні тэатралаў ў адрас СТ гэта ўсяго толькі спроба апраўдання за ўласную бяздзейнасць і баязлівасць. Я ж проста раблю сваю працу і раблю так, як я разумею. Калі камусьці не падабаецца, усё вельмі проста — зрабіце лепш, я прыйду, пагляджу і з задавальненне пацісну вам руку...


Автор: Цюцю, 19.01.2012
U.K.
тэатр можа і вырас з палітыкі, але ж - ВЫРАС. яшчэ на пачатку 19-га стагоддзя. як дзіця вырастае з памперсаў і чыстаплотна какае у гаршчок, а не ў штаны.
вырас і перарос. гэта ж вялікі шлях: ад першабытнай эмоцыі задавальнення (ад апаражнення ў памперс) да эмоцыі тонкай, шматграннай і узвышанай (руская тэатральная школа станіслаўскага).
алкаголь хай застаецца ў віне, кафеін - у каве, тэтрагідраканабіол - у марыхуане.
і не трэба абагульняць. можа шчэрбань і не мае чаго сказаць як рэжысёр без "накачкі" гледача "транквілізатарамі злобадзённасці", а ўсё ж тэатр не дзеля гэта існуе.