Написал: Ramuald
Дата: 21.11.2009
Анатоль Жук у п'есе «Палачанка»
На 61-м годзе жыцьця раптоўна памёр вядомы артыст тэатру і кіно, пісьменьнік, кінасцэнарыст Анатоль Жук. Як актор у памяці тэатралаў Анатоль Жук застанецца найперш сваім мудрым Важаком са спэктакля «Бэмбі» Юр’я Міроненкі на сцэне Рэспубліканскага тэатру юнага гледача. У тым рэвалюцыйным увогуле для беларускага тэатру спэктаклі Анатоль быў і ашаламляльна плястычным, і псыхалягічна дакладным, і публіцыстычным. Гэтая роля была як крык сэрца пра зьнішчальнасьць сучаснай цывілізацыі, ахвярамі якой становяцца і прырода, і чалавечнасьць. Гэтую тэму ён будзе разьвіваць і ў тэатры, і ў сваёй літаратурнай творчасьці праз усё сваё жыцьцё.