Написал: Вячаслаў Ракіцкі
Дата: 18.10.2011
Паглядзеў спэктакль «Эмігранты» ў Тэатры «Кампанія». Бліскучая п’еса Славаміра Мрожка, бадай што, для сучаснай Беларусі найактуальнейшая. Зрэшты, і спэктакль Андрэя Саўчанкі — не халасты стрэл. Ён адзін з тых нямногіх у Менску, якія востра дакранаюцца да беларускай рэальнасьці, і ня толькі публіцыстычна, а і праз псыхалягічнае заглыбленьне ў лёсы людзей.