Написал: Ramuald
Дата: 16.08.2010
Теги:
Эсфирь ,
Театромания ,
Республиканский театр белорусской драматургии ,
Пряжко ,
Офис ,
Овсянников ,
Не мой ,
Национальный академический театр имени Я. Купалы ,
Национальный академ. драм. театр им. М. Горького ,
Итоги года ,
Вяртанне Галадара ,
Белорусский республиканский театр юного зрителя ,
Белорусский международный фестиваль театров кукол ,
on-line
Хочацца неяк паразважаць пра мінулы тэатральны сезон і яго вынікі. Усё адно сядзець ў кватэры, так што часу стае.
Фестывалі
«Панарама». Безумоўна, гэта не фестываль, а хутчэй, проста паказы спектакляў. Прычым, да канца не зразумела, як адбываецца адбор. Да таго ж, у гэтага фестываля (калі, ўсё ж, называць так) няма ні канцэпцыі, ні традыцыяў, ні, на жаль, атмасферы. Тут, як кажуць, пад дых дае фестываль у тэатры лялек.Там і атмасфера і, багемная тусоўка))), і цікавыя спектаклі — трэба пераймаць арганізацыйны вопыт. З «Панарамы» асабіста мне спадабаўся спектакль Брука. Была магія. Магія была. «Он-лайн» у такім фармаце, які быў апошнім разам, згубіў сваю актуальнасць. Наконт фестываляў — акцёры павінны ехаць на ўвесь тэрмін і глядзець спекталі калегаў, тусавацца, абменьвацца эмоцыямі. Гэта трэба ўцяміць у галовы арганізатараў.
Написал: alex_strel
Дата: 30.04.2010
Хочацца параўнаць два гэтых спектакля. Плоскасць для параўнання ёсць. Сюжэт падобны. Салдат-перакладчык нясе цывілізацыю (Дастаеўскага і Шэкспіра!) і разбурэнне ў старажытны архаічны лад, яго прыймае дзяўчына, што ўвасабляе зямлю, яе абрады. Нават развязкі інтанацыйна падобныя. Хаця ў Гарцуева нібыта хэпі-энд, але ён так моцна знітаваны са смерцю, што не радасць і шчасце за герояў адчуваецца. Адчуваецца іншае... І Раман Падаляка і там, і там грае гэтага самага перакладчыка ;) Многа падобнага, але цікава не гэта.
У чым розніца і чаму спектакль «Translations» асабіста мне (і як высветлілася па кулуарным размовам многа каму яшчэ) падаецца больш «ненаскім» за «Не мой»?
На маю думку, тут справа як раз у тым, як прыняла зямля прышэльца. Ірландская п'еса таму і выглядае так складана на сцэне, бо па сюжэту трэба, каб салдата-перакладчыка забілі. І каб было зразумела хто гэта зрабіў. Напружанасць паміж персанажамі тады з'явіцца. Але гэта не па-беларуску, калі госця забіваюць. Нават калі вораг у гасцях. Гэта праклён на многа каленаў. Вось з «Дзікім паляваннем» Караткевіча менавіта так адбылося.