Хочацца неяк паразважаць пра мінулы тэатральны сезон і яго вынікі. Усё адно сядзець ў кватэры, так што часу стае.
Фестывалі
«Панарама». Безумоўна, гэта не фестываль, а хутчэй, проста паказы спектакляў. Прычым, да канца не зразумела, як адбываецца адбор. Да таго ж, у гэтага фестываля (калі, ўсё ж, называць так) няма ні канцэпцыі, ні традыцыяў, ні, на жаль, атмасферы. Тут, як кажуць, пад дых дае фестываль у тэатры лялек.Там і атмасфера і, багемная тусоўка))), і цікавыя спектаклі — трэба пераймаць арганізацыйны вопыт. З «Панарамы» асабіста мне спадабаўся спектакль Брука. Была магія. Магія была. «Он-лайн» у такім фармаце, які быў апошнім разам, згубіў сваю актуальнасць. Наконт фестываляў — акцёры павінны ехаць на ўвесь тэрмін і глядзець спекталі калегаў, тусавацца, абменьвацца эмоцыямі. Гэта трэба ўцяміць у галовы арганізатараў.