Написал: Ramuald
Дата: 12.01.2010
Месца — Свабодны тэатр
Жанр — Аўтабіяграфічныя расповяды.
Апошні сьпектакль рэжысёра Уладзіміра Шчэрбаня які я глядзеў, быў Псіхоз 4.48. Прызнаюся, я не прыхільнік такой драматургіі, прынамсі мне было б цяжкавата як акцеру існаваць у такіх прапанаваных абставінах. Новы спектакль «Кветкі для Піны Бауш» грунтуецца на рэальных жыццевых гісторых канкрэтных людзей, то ж бо ўдзельнікаў сьпектаклю.