|
Мнения
|
|
Автор: Сяргей Кавалёў
|
|
11.04.2010 12:06 |
На нядаўнім міжнародным тэатральным фестывалі «Март-кантакт» у Магілёве Гран-пры атрымаў Арлоўскі дзяржаўны тэатр для дзяцей і моладзі за спектакль «Белае на чорным» (рэжысёр Генадзь Трасцянецкі) пра цяжкі лёс cірот-інвалідаў у дзіцячых дамах. Тэатр для дзяцей і моладзі з расійскай глыбінкі ўзняў складаную грамадскую праблему, выказаў яе адметнымі мастацкімі сродкамі і заслужана перамог «дарослыя» акадэмічныя, рэспубліканскія, абласныя, гарадскія, эксперыментальныя і інш. тэатры з Беларусі, Расіі, Украіны, Малдовы, Літвы, Польшчы. У кулуарах фестывалю мне давялося паразмаўляць з членам журы, польскім рэжысёрам Яцэкам Пацохам, які з зайздрасцю адзначыў наяўнасць на постсавецкай прасторы спецыяльных тэатраў для юнага гледача, прызначэнне якіх не толькі забаўляць, але і выхоўваць дзяцей і падлеткаў, развіваць іх густ, фарміраваць грамадзянскую пазіцыю... |