| Развітанне з Людмілай Пісаравай |
|
|
|
| Новости - Последние новости |
| Автор: Театральная Беларусь |
| 26.05.2011 13:31 |
|
Людміла Пісарава прыйшла ў студыю тэатра ў 1963 годзе. З першых значных роляў Людміла Іванаўна раскрыла сябе як актрыса драматычнага тэмпераменту. Адметны шэраг створаных ёй вобразаў простых жанчын: Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага), Хрысціна Сымонаўна («Вежа» А.Дударава, У.Някляева), Зоська («Сылгалі Богу, сылгалі...» А.Ждана). Уражвалі гледачоў і яе камедыйныя ролі: цынічная мяшчанка з пранізлівым смехам і мітуслівымі рухамі — жонка Бодага са спектакля «Тэлевізійныя перашкоды» К.Сакані, істэрычная маці Святланы з аднаактоўкі «Любоў» Л.Петрушэўскай, бальшавіцкая фанатычка Нета са спектакля «Маскоўскі хор» Л.Петрушэўскай. Апошнімі работамі заслужанай артысткі Беларусі Людмілы Іванаўны Пісаравай на коласаўскай сцэне сталі ролі ў спектаклях: «Мая бяда, маё каханне» М.Каляды (Таіса), «...Таму што люблю...» А.Паповай (Маці), «Зямля» паводле творчасці Якуба Коласа (Маці), «Праўда — добра, а шчасце лепш» А.Астроўскага (Філіцата), «Сон на кургане» Янкі Купалы (Маці). У 2002 годзе актрыса ўзнагароджана ордэнам Францыска Скарыны. Людміла Пісарава вельмі любіла жыццё, сваіх блізкіх, прафесію, старалася ўсім дапамагчы. «Калі б не стала актрысай, абавязкова была б доктарам,» — сцвярджала яна. Коласаўцы глыбока смуткуюць з выпадку смерці Людмілы Пісаравай. Светлая памяць пра актрысу надоўга застанееца ў душах усіх, хто яе ведаў.
Отправить по e-mail
Просмотров: 720 Комментарии (0)
![]() Написать комментарий
|