| РБК-театр |
|
|
|
| Блоги - Авторский блог |
| Автор: alex_strel |
| 04.06.2010 01:00 |
|
Подключили мне Космос-ТВ. Смотрю Меццо, Виасат-хистори в свое удовольствие. Ну вот пример новостного выпуска театральной передачи, как он мне мечтается. Само собой, что все новости fictional. Хотя по мотивам настоящих, которые гораздо скучнее. Эххх( Даже грустно стало от того, насколько это невозможно... Просмотров: 2738 Комментарии (12)
![]()
...
Автор: ф, 08.06.2010
фор.
Вот и про то же. Посему, со 120-летием театрального здания, если хотите, специально как театр спроектированного и возведенного на средства горожан ))
...
Автор: ф, 06.06.2010
форумец.
Ўсякаму часу свае прыкметы. І свае выпрабаванні. Адзін крыўдзіцца на дзёрзкую прыбіральню, другі на ціск памiж трох саркафагаў, Ёсць слова, мова, і ёсць справа, вынік, рэч канкрэтная, спадчына матэрыяльная. І ёсць продкі, на якой бы мове яны не казалі, і кім бы сябе яны не лічылі, і хто б ні быў над імі ці над іх свабодай тагачаснай. І пастаўце сябе на месца тых продкаў, гараджан, мінчукоў, хто здаваў на тэатр сродкі па падпісцы, і на чые падаткi будаваўся тэатр, і хто глінку да пясочак, цаглінку да цаглінцы, ды з вапнай на гарбу цягалі. Пэўна б яны падзівiлiся на ганарыстых нашчадкаў, незапаветлiва смактуючых іх мураваныя торцiкi, што на Маркса, што на Валадарачцы. Ды торцiкам тым з 20-х мінулага ці шмат камянёў дададзена уладарамi? А драўляныя жылы гэтых будынкаў яшчэ дыхалі паветрам Каліноўскага да таго, як іх кранула сякера дрывасека. Ага-ага, набытага чужога каня загнаць па возніцтвах, ды ў яр, клячу, без ласкі, без шкадавання. А то й будзем, пакуль МАЗ легкавушак не нарабіў, Фордам, да Ладам патрыятычна пляваць пад колы, а сметнiцы напоўнім айфонамi. Давайце мовай, i не гвалтаванай нi каханнем, анi фанатызмам таго цi iншага боку моўнай свабодай, падзякай i справай будаваць будычыню, а не дзерці старонкі гісторыі. Што было тое было. Раскапаем. Кожны час вырашае, дзеля кожнага лёсу, дзе ява, а дзе прывiд, куды цячэ пот і пра што лілася кроў, хто табе кiроўца - брат альбо пан, дзе межы радзiмага: ляжак, плот, вулiца, вёска, з сябрамi цi з cуседзямi, з панскiм маёнткам, цi хай яго чорт.. Яшчэ не вядома, як нашыя нашчадкі паставяцца да нас, да дзяржаў, да нацыянальных суполак: можа ў іх будуць тэндэнцыі быць па-за дзяржаў і жыцце будзе ў iншых сацыяльных рамках. Але ж набытые золата i каменьчыкi давайце берагчы i шанаваць мэморыю. То пот дзядоў, то памяць аб iх. То нашая з iмi сувязь.
...
Автор: Падаляка Раман, 05.06.2010
Усе гэныя ведамасці, мінскія губерніі і гербы з каронамі,і хвалямі нетыпічных колераў душу не грэюць.Пачаткам беларускага тэатра на маю думку з'яўляецца той момант,калі на сцэне загучала беларуская мова.
...
Автор: ф, 05.06.2010
БТК лепей за РТК.
А беларускія тэатральныя ведамасці - БТВ - яшчэ лепш. Паралельнае пытанне - колькі нумароў самвыдацкiх навін было зроблена, ну, тады яшчэ, падземкiцкага часу ************************************** Сёння. 5 чэрвеня 2010 года, у бары Нацыянальнага тэатра ім. Я. Купалы, у поўнай адзіноце я ціха і бурна адзначыў 120 - гадовы юбілей адкрыцця гэтага, па стане на 1900 г., на 5 чэрвеня па старым стылі новага Мінскага гарадскога тэатра. Мае адказы на пытанні выпадковых заўсёднікаў - "што святкуем?" - "120-годдзе" - разумення не знаходзілі. Паглядзім, як гэты працэс будзе адбывацца 17 Чэрвеня архітэкт. Увядзенскі і Казлоўскi Нялішнім будзе нагадаць беларускай публіцы тое, што нагадвала нам i памятная кніжка стогадовай даўніны (бо яна пісалася ж для кагосьці), што - 1890. З асаблівай пышнасцю адсвяткавана ўрачыстасць асвячэння Мінскага гарадскога тэатра. Каменны трохпавярховы будынак пабудаваны так, што ў глядзельнай зале - крэслах, ложках, бакавых месцах можа змясціцца 650 гледачоў. Усіх грошай на пабудову тэатра з усімі прыстасаваннямі, мэбляй, абсталяваннем сцэны і пр. адпушчана было з 1888 года па 5 чэрвеня 1890 г. з гарадскіх сум 85296 р. 20 к. і з паступленняў рознага роду, у тым ліку і ахвяраванняў прыватных асоб 20703 р. 80 к., усяго 106000 рублёў серабром. Партэр і ложы першага яруса прызначаліся для больш заможнай публікі, балкон - для самых бедных. Інтэр'ер упрыгожвалі лепка, роспісы на сценах, партрэты Міхаіла Глінкі, Аляксандра Пушкіна, Мікалая Гогаля, Аляксандра Астроўскага. Партал сцэны быў упрыгожаны ляпным гербам Мінскай губерні. Адкрыўся тэатр у гэты дзень аматарскім спектаклем А. Фелье "сфінкс". А першы тэатральны сезон адкрыўся 9 верасня 1890 спектаклем "злосць дня" М. Пацехiна Хацелася б таксама звярнуць увагу тэатралаў 21 стагоддзя на тое, што па паведамленнi выдання Мінскі голас, № 949, 29 снежня 1912 - з 1 студзеня па горадзе пачаў курсіраваць для перавозкі пасажыраў аўтамабіль "Ford" пад № 2, якi належаў г.Е.Р.Арамовичу , які прайшоў курс навучання ў 1-й Пецярбургскай аўташколе, і стаянка якога была там жа, дзе і ў № 1, ля ўваходу ў Аляксандраўскі гарадскі сквер, побач з тэатрам, на куце суччаснага праспекта і Энгельса. Там жа стаяў і "Мэрсэдэс" Неусыхiна і Цыперовiча. Са 120-годдзем, Тэатр
РТК
Автор: ф, 05.06.2010
форумец
Дзе анансаваны працяг!!!: Напоминаем, что с вами были краткие белорусские новости театра. В 17.00 выпуск новостей зарубежных театров. Всего доброго, в студии для вас
...
Автор: Падаляка Раман, 05.06.2010
Ай да Стрэл, ай да Пушкін!!! Мне падабаецца )))), давай зробім цыкл РТК на ТБ (Рэспубліканскі Тэатральны Канал на "Тэатральнай Беларусі"), здымем, выкладзем на ТБ - згодны таксама быць вядучым. Увогуле, вядучых можна мяняць - зацягнуць Казелу, Скварцову...
Написать комментарий
|
...
Эххх( Даже грустно стало от того, насколько это невозможно...
Сегодня смотрел фотографии Кайэн Алдорино, и других участниц «Мисс Мира — 2009», в свое удовольствие.
Тоже самое!!!((( Так грустно стало от того, насколько это невозможно...