ВАША НОВОСТЬ


Если Вы знаете театральную новость,
которой нет у нас, пожалуйста,
напишите нам

Кто на сайте

Сейчас 85 гостей онлайн

Лекцыя-прэзентацыя творчасці Кшыштафа Варлікоўскага PDF Печать E-mail
Автор: Театральная Беларусь   
03.10.2013 16:42

Міжнародны форум тэатральнага мастацтва “ТЕАРТ”
Інстытут Адама Міцкевіча і
Цэнтр эксперыментальнай рэжысуры БДАМ
прадстаўляюць

7 кастрычніка,  а 11-й  гадзіне
У Цэнтры эксперыментальнай рэжысуры БДАМ
(Чычэрына, 1, ауд. 401)
напярэдадні прэзентацыі спектакля “(А)палонія”
Новага тэатра з Варшавы
пройдзе лекцыя-прэзентацыя творчасці
легенды польскай рэжысуры
Кшыштафа Варлікоўскага.
Лекцыю “Феномен Кшыштафа Варлікоўскага” вядзе драматург і сааўтар спектакляў Варлікоўскага Пётр Грушчынскі.

 

Кшыштаф Варлікоўскі адзін з найбольш выбітных еўрапейскіх рэжысёраў свайго пакалення. Паставіў больш за сорак драматычных і оперных спектакляў у Польшчы і за мяжой. Скончыў Ягелонскі ўніверсітэт, Кракаўскую тэатральную акадэмію, падчас вучобы ў Сарбоне працаваў асістэнтам Крысціяна Люпы, Джорджыа Стрэлера, Інгмара Бергмана і Пітэра Брука. Вывучаў антычную драму, Шэкспіра і сучасную драматургію.

Уладальнік мноства розных узнагарод, уключаючы прэмію Конрада Свінарскага (2007), узнагароду французскай асацыяцыі тэатральных крытыкаў, еўрапейскую прэмію «Новая тэатральная рэальнасць» (2008), кавалер французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры. У кастрычніку 2008 года Варлікоўскі з групай сваіх аднадумцаў і  памочнікаў адкрыў уласны Новы тэатр.


Новы тэатр імкнецца пашырыць межы дыялогу з гледачамі, сысці ад абмежавання сябе ў рамках тэатра. Тэатр – гэта сапраўднае месца артыстычных баталій. Спалучэнне выканальніцкага мастацтва, абмеркаванняў, лекцый, адукацыйных семінараў і майстар-класаў дазваляюць гледачам зразумець свет, у якім мы жывем, і законы, якім ён падпарадкоўваецца. Заданне простае і важнае: Ідзі. Глядзі. Думай.

Кантактная інфармацыя: +375 29 1512713 (Траяновіч Таццяна)

Просмотров: 5024
Архив комментариев

busy